Акадэмія Астрагорскага – гэта некамерцыйны асветніцкі праект, прысвечаны распаўсюду гуманітарных ведаў. Акадэмія – гэта своеасаблівы беларускі анлайн-універсітэт, у аснове якога цыклы лекцый на важныя і цікавыя тэмы. Кожны цыкл лекцый чытаецца вядомымі беларускімі экспертамі з Беларусі і замежжа, а таксама ўключае графічныя ілюстрацыі, транскрыпты лекцый, электронную кнігу, падкасты і спасылкі на дадатковыя крыніцы інфармацыі.

    Місія Акадэміі Астрагорскага

    • Зрабіць даступнай якасную адукацыю

      Кожны павінен мець магчымасць навучацца на роднай мове з любой кропкі свету, а доступ да высокаякаснай адукацыі дасць штуршок да развіцця усёй Беларусі.

    • Злучыць беларускую і міжнародную акадэмічныя супольнасці

      Адукацыя ў Беларусі застаецца шмат у чым ізаляванай ад сусветных тэндэнцыяў, таму мы прыцягваем найлепшых беларускіх навукоўцаў, якія працуюць на Захадзе і ў Беларусі, каб прынесці інавацыі ў беларускае навучанне.

    • Прасоўваць каштоўнасці адкрытага грамадства і вяршэнства права

      Праз адукацыю мы імкнемся ўзмацніць беларускую грамадзянскую супольнасць. Веды, якія мы распаўсюджваем, дапамогуць зрабіць беларускую эканоміку канкурэнтаздольнай, а кіраванне больш эфектыўным і сучасным.

    • Развіваць беларускую культуру і ідэнтычнасць

      Большасць матэрыялаў Акадэміі Астрагорскага прадстаўленыя на беларускай мове. Гэта вынікае з нашага пераканання, што поспех Беларусі у значнай ступені звязаны з развіццём уласнай ідэнтычнасці.

Каардынатары Акадэміі


Яраслаў Крывой
Заснавальнік Цэнтра Астрагорскага
y.kryvoi@ostrogorski.org

Рыгор Астапеня
Дырэктар па развіццю Цэнтра Астрагорскага
r.astapenia@ostrogorski.org

Пра Цэнтр Астрагорскага

Цэнтр Астрагорскага – прыватная некамерцыйная арганізацыя, якая займаецца праблемамі, з якімі сутыкаецца Беларусь у часе свайго пераходу да рынкавай эканомікі і вяршэнства права. Праца цэнтра накіраваная на дасягненне практычных вынікаў.

Цэнтр мае на мэце папулярызацыю рэформаў і мыслення, якое дапаможа зрабіць эканоміку больш канкурэнтнай, кіраванне больш эфектыўным, а таксама будзе спрыяць інтэграцыі беларускіх навукоўцаў і аналітыкаў у міжнародныя навуковыя супольнасці.

Чытаць болей пра Цэнтр Астрагорскага

Пра Майсея Астрагорскага

Майсей Астрагорскі (1854-1921) - беларускі палітык, даследчык гісторыі права, гісторык, палітолаг і выкладчык, які ўнёс значны ўклад у вывучэнне палітычных і прававых сістэм пры трансфармацыі аўтакратычных рэжымаў.

Амаль невядомы ў Беларусі, ён па праве лічыцца заснавальнікам палітычнай сацыялогіі разам з Максам Вэберам і Робертам Міхельсам і “піянерам параўнальных даследаванняў дзяржаўнага кіравання”.

Чытаць болей пра Майсея Астрагорскага