Вялікае Княства Літоўскае ў еўрапейскай і беларускай гісторыі

МЭТЫ КУРСА

Асноўная мэта курса: прадстаўленне месца і значэння сярэднявечнай і новачаснай дзяржавы пад назвай “Вялікае Княства Літоўскае” ў агульным кантэксце еўрапейскай і беларускай гісторыі.

Па паспяховым сканчэнні курса яго ўдзельнікі набудуць веды:

  • пра генезіс дзяржавы ў параўнанні з іншымі краінамі Цэнтральна-Усходняй Еўропы
  • пра асаблівасці і складанасці развіцця дзяржавы ва ўмовах цывілізацыйнага памежжа
  • пра дзейнасць ВКЛ у якасці фарпоста еўрапейскай цывілізацыі
  • пра месца ВКЛ у гісторыі Беларусі