Сучасная дыстанцыйная і бізнес-адукацыя

МЭТЫ КУРСА

Сфармаваць уяўленне пра дыстанцыйную адукацыю, сітуацыю ў бізнес-адукацыі ў Беларусі і замежжы, ейных тэндэнцыях развіцця і перспектывах навучання для беларусаў. Чакаецца, што па выніках праходжання курса слухачы будуць здольны арыентавацца ў прынцыпах, формах, метадах дыстанцыйнай і бізнес-адукацыі, а таксама ролі бізнес-адукацыі для адкрыцця і кіравання бізнесам. Значная частка курса прысвечана міжнароднаму досведу.

Пасля паспяховага сканчэння курса ўдзельнікі таксама будуць:

  • Мець лепшае разуменне дыстанцыйнай і бізнес-адукацыі, як з пункту
    гледжання гістарычнага развіцця, так і іх сучаснага стану
  • Разумець сутнасць прадпрымальніцтва і ролі ўніверсітэтаў
    у фармаванні прадпрымальніцкай культуры
  • Мець веды пра магчымасці для атрымання бізнес-адукацыі за мяжой
  • Разумець, як бізнес-адукацыя дапамагае зрабіць першыя крокі
    ў бізнесе
  • Мець сфармаваныя навыкі крытычнага аналізу для далейшага
    самастойнага вывучэння тэм, якія кранае курс.