Яраслаў Крывой

Заснавальнік Цэнтра Астрагорскага і прафесар Універсітэта Вэст Лондaн (University of West London). Выпускнік Гарвардскай Школы Права, працаваў у міжнародных юрыдычных фірмах і выкладаў права ў Беларусі, Вялікабрытаніі, Расіі ды Злучаных Штатах Амерыкі. Нарадзіўся ў Баранавічах.

Катерина Борнукова

Академический директор Центра экономических исследований BEROC. Выпускница докторантуры Университета Карлоса III в Мадриде и магистратуры Киевской школы экономики. Преподавала в Российской экономической школе и Киевской школе экономики, работала консультантом в международных организациях.

Тарас Стараселец

Старшы юрыст Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Лондан, Вялікабрытанія. Выпускнік Намюрскага і Лёвенскага ўніверсітэтаў (Бельгія). Мае шматгадовы досвед працы ў міжнародных юрыдычных фірмах у Бруселі, Лондане, Маскве і Бухарэсце.

Радзівон Марозаў

Дарадчык дырэктара і старшы выкладчык у Інстытуце бізнесу і менеджменту тэхналогій БДУ. Мае досвед працы эканамістам, начальнікам сектара планавання і фінансавага кіравання. У 2015 г. скончыў аспірантуру Універсітэта Дэуста (Сан-Себасцьян, Іспанія) па праграме “Канкурэнтаздольнасць і эканамічнае развіццё” і атрымаў ступень PhD “Cum laude”.

Аляксандр Краўцэвіч

Археолаг, доктар гістарычных навук і сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. Даследуе сярэднявечную і навачасную гісторыю Беларусі. Закончыў гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру Інстытута археалогіі Акадэміі навук СССР і дактарантуру БДУ. Ад 1999 г. выкладае ў беларускіх і польскіх ВНУ. Нарадзіўся ў вёсцы Лупачы на Гарадзеншчыне.

Руслан Раманаў

Выкладчык Школы бізнесу Адкрытага ўніверсітэта Вялікай Брытаніі. Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце ў Вялікай Брытаніі і Ратгерскім універсітэце штата Нью-Джэрсі, ЗША. Педагагічная і даследчая праца ў асноўным прысвечана праблемам бізнес- і анлайн-адукацыі. Нарадзіўся і вырас у Віцебску.